ква́дра
(польск. kwadra, ад лац. quadrum = чатырохвугольнік)
1) кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах);
2) перан. стадыя, фаза, перыяд (напр. к. жыцця).
кваза́р
[англ. quasar, ад quasi(stellar) r(adiosource) = квазізоркавая радыёкрыніца]
астр. зоркападобная крыніца касмічнага выпрамянення, якая сілай святла ў многа разоў пераўзыходзіць Сонца.
кваліфіка́цыя
(с.-лац. qualificatio, ад лац. qualitas = якасць + facio = раблю)
1) ступень падрыхтаванасці чалавека да якой-н. працы (напр. спецыяліст высокай кваліфікацыі);
2) рабочая прафесія, спецыяльнасць (напр. к. механіка);
3) характарыстыка якасці, ацэнка чаго-н. (напр. к. тавараў масавага ўжытку).
кварта́л
(ням. Quartal, ад лац. quartus = чацвёрты)
1) чацвёртая частка года (тры месяцы);
2) частка горада, абмежаваная з чатырох бакоў вуліцамі;
3) адзін з участкаў, на якія разбіваецца лес.
квінтэсе́нцыя
(лац. quinta essentia = пятая сутнасць)
аснова, сама сутнасць чаго-н. (напр. к. мастацтва, к. падзеі).
кво́рум
[лац. quorum (praesentia sufficit) = якіх прысутнасць дастатковая]
колькасць прысутных на якім-н. сходзе, пасяджэнні, неабходная для прызнання яго рашэнняў правамоцнымі.
кво́та
(с.-лац. quota, ад лац. qout = колькі)
доля, норма чаго-н. дапушчальнага (у сістэме падаткаў, вытворчасці, збыту і інш.).