Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кубату́ра

(фр. cubature, ад лац. cubus = куб)

аб’ём чаго-н., выражаны ў кубічных адзінках (напр. к. пакоя).

кулісье́

(фр. coulissier)

неафіцыйны біржавы пасрэднік, які без удзелу афіцыйных маклераў заключае біржавыя здзелкі.

кулуа́ры

(фр. couloirs = літар. калідоры)

бакавыя залы, калідоры ў тэатры, парламенце, якія служаць для адпачынку, а таксама неафіцыйных сустрэч, абмену думкамі (напр. гутаркі ў кулуарах).

кульбі́т

(фр. culbite)

1) акрабатычны пераварот-перакат наперад з апорай на рукі;

2) перан. дзіўны ўчынак, нечаканая выхадка (напр. палітычны к.).

кульміна́цыя

(фр. culmination, ад лац. culmen, minis = вяршыня)

момант найвышэйшага напружання, уздыму ў развіцці чаго-н. (напр. к. падзей, к. драмы).

культ

(лац. cultus)

1) пакланенне бажаству і выкананне звязаных з гэтым рэлігійных абрадаў;

2) перан. непамернае ўзвелічэнне каго-н., чаго-н. (напр. к. асобы).

культу́ра

(лац. cultura)

1) сукупнасць дасягненняў чалавецтва ў вытворчай, грамадскай і разумовай дзейнасці (напр. матэрыяльная к., духоўная к.);

масавая к. — разнавіднасць сучаснай камерцыйнай культуры, якая характарызуецца прымітывізмам, серыйнасцю і атрымлівае пашырэнне праз тэлебачанне, ілюстраваныя часопісы, відэа- і аўдыякасеты;

2) узровень развіцця якой-н. галіны гаспадарчага або духоўнага жыцця (напр. к. вытворчасці, к. мовы);

3) ступень адукаванасці, выхаванасці каго-н. (напр. чалавек высокай культуры);

4) вырошчванне якой-н. расліны, а таксама сама расліна, якая вырошчваецца (напр. к. лёну, кармавыя культуры).

культуры́зм

(фр. culturisme, ад лац. cultura = развіццё, выхаванне)

сістэма фізічных практыкаванняў, пераважна сілавых, якія павінны развіваць мускулатуру, садзейнічаць фарміраванню прыгожай фігуры і паставы, а таксама занятак такімі практыкаваннямі.

кул-гёл

(англ. cool girl, ад cool = узорны + girl = дзяўчына)

дзяўчына, якая па сваіх знешніх дадзеных адпавядае пэўным стандартам; фотамадэль.

кунгфу́

(кіт. kung fu)

сістэма кітайскай аздараўленчай гімнастыкі і спартыўнай барацьбы; спосаб самаабароны без зброі, заснаваны на рэзкіх ударах нагой або рукой па болевых пунктах цела праціўніка.