Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кура́тар

(лац. curator = апякун)

асоба, якой даручана кіраўніцтва, нагляд за кім-н., чым-н. (напр. к. групы).

кур’ёз

(фр. curieux, ад лац. curiosum = цікавая рэч)

незвычайны, недарэчны выпадак, смешнае здарэнне.

курсо́р

(англ. cursos, ад лац. cursorius = які хутка бяжыць)

інф. рухомы знак на экране дысплея камп’ютэра, які ўказвае месца работы карыстальніка.

курта́ж

(фр. courtage)

камісійны працэнт маклеру або іншым пасрэднікам у камерцыйных здзелках.