ігнарава́ць
(польск. ignorować, ад лац. ignorare = не ведаць, не прызнаваць)
свядома не звяртаць увагі на каго-н., што-н., пагардліва ставіцца да каго-н., чаго-н. (напр. і. факты).
ігніпункту́ра
(ал лац. ignis = агонь + punctura = укол)
1) спосаб лячэння бародавак, мазалёў і некаторых пухлін прыпяканнем распаленым металам;
2) метад кітайскай народнай медыцыны, прыпяканне скуры ў пэўных пунктах тлеючымі палачкамі з сухога палыну.
ігу́мен
(гр. hegoumenos = кіраўнік)
настаяцель праваслаўнага мужчынскага манастыра.
ігу́мення
(гр. hegoumeni = кіраўніца)
настаяцельніца праваслаўнага жаночага манастыра.
і́дал
(гр. eidolon = малюнак, падабенства)
1) фігура, статуя, якой пакланяліся язычнікі як богу;
2) перан. прадмет абажання або нізкапаклонства.
ідыёт
(лац. idiota, ад гр. idiotes = невук)
1) чалавек, хворы на ідыятыю;
2) перан. дурань, тупіца.
іды́лія
(гр. eidyllion = карцінка)
1) жанравая разнавіднасць буколікі, паэтычны твор, у якім ідэалізавана паказваецца вясковы быт на ўлонні прыроды;
2) перан., іран. мірнае, шчаслівае існаванне (напр. сямейная і.)
ідыясінкразі́я
(н.-лац. idiosyncrasia, ал гр. idios = своеасаблівы + synkrasis = злучэнне)
1) мед. павышаная, хваравітая адчувальнасць чалавечага арганізма да некаторых рэчываў, што прыводзіць да захворванняў кішачна-страўнікавага тракту, органаў дыхання і скуры;
2) перан. непрыняцце якіх-н. ідэй, паняццяў і інш. (напр. і. да ўсяго новага).
ідыяты́я
(гр. idioteia)
мед. цяжкая форма прыроджанага псіхічнага недаразвіцця (алігафрэніі).
ідэа́л
(фр. idéal, ад гр. idea = паняцце)
1) вышэйшая мэта дзейнасці грамадства, асобы, мяжа імкненняў, жаданняў;
2) дасканалы ўзор чаго-н. (напр. і. дабраты).