Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ілю́зія

(фр. illusion, ад лац. illusio = падман)

1) скажонае ўспрыманне рэчаіснасці, прыняцце ўяўнага за сапраўднае (напр. і. цішыні, зрокавая і.);

2) перан. надзея, якой не суджана збыцца (напр. цешыць сябе ілюзіямі).

ілюзіяні́ст

(фр. illusionniste, ад лац. illusio = падман)

эстрадна-цыркавы артыст, які паказвае складаныя фокусы, часта з прымяненнем спецыяльнай апаратуры.

ілюзо́рны

(лац. illusorius = падманлівы)

заснаваны на ілюзіях; уяўны, не сапраўдны (напр. і-ыя надзеі).

ілюміна́цыя

(лац. illuminatio = асвятленне)

яркае асвятленне вуліц, будынкаў рознакаляровымі агнямі ў сувязі са святам, урачыстасцю.

ілюстра́цыя

(лац. illustratio = выява, жывое апісанне)

1) малюнак у кнізе, часопісе, які суправаджае тэкст, тлумачыць змест;

2) перан. прыклад, які наглядна паказвае, пацвярджае што-н.