Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іегаві́сты

(англ. jegovists, ад ст.-яўр. Jahwe = імя бога ў іудаізме)

члены хрысціянскай секты, заснаванай у 1872 г. у ЗША; прызнаюць адзіным богам Іегову, адвяргаюць хрысціянскія догматы.

іерадыя́кан

(гр. hierodiakonos, ад heiros = свяшчэнны + diakonos = дыякан)

манах у сане дыякана.

іера́рх

(гр. hierarches, ад heiros = свяшчэнны + arche = улада)

царкоўна-афіцыйная назва епіскапа.

іера́рхія

(гр. hierarchia, ад heiros = свяшчэнны + arche = улада)

паслядоўнае размяшчэнне пасад, званняў, з’яў ад ніжэйшых да вышэйшых у парадку іх падпарадкаванасці (напр. службовая і.).

іерэ́й

(гр. hiereus = жрэц)

святар у праваслаўнай царкве.