Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ёг

(англ. yog, ад санскр. yoga = засяроджанне, сузіранне)

паслядоўнік ёгі.

ёга

(англ. yoga, ад санскр. yoga = засяроджанне, сузіранне)

вучэнне аб метадах і прыёмах кіравання псіхікай чалавека на аснове старажытнаіндыйскіх рэлігійна-філасофскіх сістэм; сцвярджае, што шляхам дыхальных, фізічных і маральных трэніровак можна выйсці з-пад улады пачуццяў і законаў прыроды.

ёгурт

(англ. yoghurt, ад тур. yogurt = кіслае малако)

кісламалочны прадукт з вітамінамі і фруктовымі дабаўкамі.

ёд

(н.-лац. iodium, ад гр. iodes = фіялетавы)

1) хімічны элемент, крышталічнае рэчыва цёмна-шэрага колеру, якое здабываецца галоўным чынам з марскіх водарасцей;

2) спіртавы раствор гэтага рэчыва, прызначаны для медыцынскіх мэт.

ёдафо́рм

(фр. iodoforme)

лекавы прэпарат, арганічнае злучэнне ёду ў выглядзе крышталічнага жоўтага парашку; выкарыстоўваецца як антысептычны сродак.