Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

а джо́рна

(іт. а giorno)

штучнае асвятленне, якое імітуе дзённае святло.

аба́зія

(н.-лац. abasia, ад гр. а- = не + basis = хада)

мед. страта здольнасці хадзіць у выніку захворвання нервовай сістэмы (параўн. астазія).

абалі́цыя

(лац. abolitio = знішчэнне, скасаванне)

1) скасаванне закону, рашэння;

2) юр. прыпыненне крымінальнай справы на стадыі, калі вінаватасць падследнага яшчэ не даказана.

абаліцыяні́зм

(англ. abolitionism, ад лац. abolitio = знішчэнне, скасаванне)

1) грамадскі рух за адмену якога-н. закону;

2) гіст. рух за адмену рабства неграў у ЗША ў XVIII—XIX стст.

абанеме́нт

(фр. abonnement)

1) права на карыстанне пэўны час чым-н. (напр. тэлефонам, месцам у тэатры, басейнам), а таксама дакумент, які забяспечвае гэта права;

2) аддзел бібліятэкі, дзе кнігі выдаюцца на дом.

абане́нт

(ням. Abonnent, ад фр. abonné)

1) асоба, якая карыстаецца абанементам 1;

2) асоба або ўстанова, якія маюць тэлефон (напр. а. не адказвае).

абарыге́ны

(фр. aborigène < лац. aborigines, ад ab origine = ад пачатку)

1) карэнныя жыхары якой-н. краіны, мясцовасці ў адрозненне ад пазнейшых перасяленцаў;

2) тое, што і аўтахтоны 1.

аба́т

(лац. abbas, -atis)

настаяцель каталіцкага мужчынскага манастыра.

абаты́са

(лац. abbatissa)

настаяцельніца каталіцкага жаночага манастыра.

абду́ктар

(н.-лац. abductor, ад лац. abducere = адводзіць)

анат. адводная мышца (параўн. аддуктар).