Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абсервато́рыя

(н.-лац. observatorium, ад лац. observare = назіраць)

навуковая ўстанова, у якой з дапамогай спецыяльных прыбораў вядуцца астранамічныя, геафізічныя, метэаралагічныя назіранні.

абсе́сіі

(с.-лац. obsessio)

міжвольныя думкі, успаміны, сумненні, якія суправаджаюцца ўсведамленнем іх хваравітасці і цяжкім пачуццём неадольнасці.

абскуранты́зм

(ням. Obskurantismus, ад лац. obscurans, -ntis = які зацямняе)

крайне варожыя адносіны да асветы, навукі, прагрэсу, да ўсяго новага і перадавога; цемрашальства.

абстра́ктны

(лац. abstractus)

адцягнены, неканкрэтны (проціл. канкрэтны).

абстра́кцыя

(лац. abstractio)

1) адцягненне ў думках ад неістотных уласцівасцей, якасцей, сувязей прадметаў ці з’яў з мэтай выдзеліць іх найбольш істотныя прыкметы;

2) адцягненае паняцце, тэарэтычнае абагульненне.

абстракцыяні́зм

(фр. abstractionnisme, ад лац. abstractus = адцягнены)

напрамак у выяўленчым мастацтве, прадстаўнікі якога адлюстроўваюць рэальны свет у выглядзе спалучэнняў ліній, мазкоў, плям.

абстру́кцыя

(лац. obstructio = перашкода)

метад барацьбы, звычайна парламенцкай, які выражаецца ў наўмысным зацягванні або зрыве пасяджэнняў, непажаданых рашэнняў шляхам выкрыкаў, выступленняў з доўгімі прамовамі і інш.

абструкцыяні́зм

(фр. obstructionnisme, ад лац. obstructio = перашкода)

сістэма палітычнай барацьбы шляхам абструкцый.

абстыне́нт

(лац. abstinens, -ntis = які ўстрымліваецца)

асоба, якая ўстрымліваецца ад чаго-н., пераважна ад ужывання спіртных напіткаў.

абсу́рд

(фр. absurde, ад лац. absurdus = недарэчны)

недарэчнасць, бязглуздзіца.