аб’е́кт
(лац. objectus = прадмет)
1) філас. усё тое, што складае частку знешняга, матэрыяльнага свету, існуе незалежна ад нашай свядомасці;
2) з’ява, прадмет, на якія накіравана пэўная дзейнасць (напр. а. назірання);
3) прадпрыемства, будоўля, асобны ўчастак чаго-н. як месца чалавечай дзейнасці (напр. а. будаўніцтва, ваенны а.).
аб’екты́ў
(с.-лац. objectivus = які адносіцца да прадмета)
частка аптычнага прыбора (напр. фотаапарата, тэлескопа), якая складаецца з лінзы ці сістэмы лінз.
аб’екты́ўны
(с.-лац. objectivus = які адносіцца да прадмета)
1) філас. незалежны ад чалавечай свядомасці (напр. а-ая рэальнасць);
2) бесстаронні, непрадузяты (проціл. суб’ектыўны 2).
абера́цыя
(лац. aberratio = адхіленне)
1) астр. уяўнае адхіленне нябесных свяціл ад іх сапраўднага месцазнаходжання, якое выклікаецца рухам Зямлі вакол Сонца;
2) фіз. скажэнне або недастатковая выразнасць паказанняў аптычных прыбораў (напр. сферычная а., храматычная а.);
3) біял. адхіленне ад нормы ў будове арганізма або ў функцыі асобных органаў;
4) перан. памылка, адхіленне ад ісціны.
абза́ц
(ням. Absatz)
1) водступ управа (чырвоны радок) у пачатку тэксту або яго часткі;
2) адносна закончаная ў сэнсавых адносінах частка тэксту ад аднаго чырвонага радка да наступнага.
абітурые́нт
(ням. Abiturient, ад с.-лац. abituriens, -ntis = гатовы пайсці, пакінуць)
асоба, якая паступае ў вышэйшую або сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову.
аблі́га
(іт. obligo, ад лац. obligo = абавязваю)
1) сума запазычанасці па вэксалях;
2) банкаўская кніга асабістых рахункаў, у якой улічваецца запазычанасць па вэксалях.
абліга́тны
(лац. obligatus)
абавязковы (напр. а-ая ўмова).
абліга́цыя
(лац. obligatio = абавязацельства)
каштоўная папера, якая дае яе трымальніку даход у выглядзе працэнтаў ад яе намінальнай вартасці або выйгрышу.
або́рт
(лац. abortus = выкінуты)
1) дачаснае самаадвольнае або наўмыснае спыненне цяжарнасці;
2) інф. спыненне работы праграмы на ЭВМ у выніку якіх-н. парушэнняў зададзенага рэжыму.