Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кі́барг

[англ. cyb(ernetical) org(anism) = кібернетычная істота]

фантастычны паўчалавек-паўробат.

кіберне́тыка

(англ. cybernetics, ад гр. kybernetike = майстэрства кіраваць)

навука аб агульных заканамернасцях працэсаў кіравання і перадачы інфармацыі ў машынах, жывых арганізмах і грамадстве.

кіднэ́пінг

(англ. kidnapping, ад kid = дзіця + nap = красці)

выкраданне людзей (часцей дзяцей), каб атрымаць выкуп.

кіёск

(фр. kiosque, ад перс. kuszk = павільён)

невялікі лёгкі будынак для дробнага гандлю (напр. газетны к.).

кікбо́ксінг

(англ. kickboxing, ад kick = удараць нагой + boxing = баксіраванне)

разнавіднасць бокса, у якой дапускаюцца ўдары па корпусе праціўніка не толькі рукамі, але і нагамі.

кі́лер

(англ. killer)

наёмны забойца.

кімано́

(яп. kimono)

1) японскае мужчынскае і жаночае адзенне ў выглядзе халата з вельмі шырокімі рукавамі;

2) асобы крой рукава ў жаночым адзенні.

кінаапера́тар

(ад гр. kineo = рухаю + лац. operator = выканаўца)

спецыяліст, які выконвае кіназдымку.

кіндэрсюрпры́з

(ням. Kindersurprise, ад Kinder = дзеці + англ. surprise = сюрпрыз)

шакаладка ў форме яйца, унутры якога змяшчаецца пластмасавы кантэйнер з маленькай цацкай ці дэталямі для збору яе.

кінеско́п

(ад гр. kinesis = рух + skopeo = назіраю)

прыёмная электронна-прамянёвая трубка тэлевізара, якая ператварае электрычныя сігналы ў адлюстраванне.