Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нівелі́раваць

(ням. nivellieren, ад фр. niveler)

1) вызначаць вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна пэўнай вышыні;

2) перан. згладжваць розніцу паміж чым-н. (напр. н. супярэчнасці).

нігілі́зм

(фр. nihilisme, ад лац. nuhil = нішто, нічога)

поўнае адмаўленне прынятых норм, прынцыпаў, маральных каштоўнасцей.

нік

(англ. nick)

імя карыстальніка Інтэрнэтам, напр. пры размовах у чаце.

нікаці́н

(фр. nicotine, ад J. Nicot = прозвішча французскага дыпламата, які ў 1560 г. завёз у Францыю тытунь)

ядавітае наркатычнае рэчыва, якое ўтрымліваецца ў тытуні.

ніктафо́бія

(ад гр. nyks, -ktos = ноч + phobos = страх)

неадольная боязь цемры, сімптом псіхічнага расстройства.

німб

(лац. nimbus = літар. воблака)

1) выява ззяння ў выглядзе круга вакол галавы як сімвал святасці на іконах, карцінах рэлігійнага зместу;

2) перан. атмасфера поспеху вакол каго-н. (напр. н. славы).

німфама́нія

(ад гр. nymphe = жанчына + mania = шаленства, захапленне, цяга)

хваравіта-павышаная палавая цяга ў жанчын.

нірва́на

(санскр. nirvana = знікненне, згасанне)

стан спакою і шчасця, які, паводле будызму, дасягаецца адмаўленнем ад жыццёвых клопатаў і імкненняў.

нітра́ты

(ад гр. nitron = салетра)

солі азотнай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца як угнаенне.