Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эргано́міка

(англ. ergonomics, ад гр. ergon = работа + nomos = закон)

галіна ведаў, якая вывучае чалавека і яго дзейнасць ва ўмовах сучаснай вытворчасці з мэтай аптымізацыі прылад, умоў і працэсу працы.

эрза́ц

(ням. Ersatz = літар. замена)

тое, што і сурагат 1.

эро́тыка

(гр. erotikos = любоўны)

1) пачуццёвасць, цікавасць да аголенага цела, да палавых адносін;

2) адлюстраванне аголенага цела і палавых адносін у літаратуры, жывапісе, кіна- і фотамастацтве, а таксама творы, які змяшчаюць такое адлюстраванне.

эруды́т

(лац. eruditus = адукаваны, вучоны)

асоба, якая вылучаецца вялікай эрудыцыяй.

эруды́цыя

(лац. eruditio = вучонасць, адукаванасць)

начытанасць, глыбокія і ўсебаковыя веды, дасведчанасць у адной ці некалькіх галінах навукі.

эры́стыка

(гр. eristikos = які спрачаецца)

майстэрства спрачацца, умельства палемізаваць з праціўнікам, выкарыстоўваючы яго промахі.

эрэты́зм

(гр. erethismos)

мед. павышаная нервова-псіхічная ўзбуджальнасць і раздражняльнасць.