Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амара́льны

(фр. amoral, ад гр. а- = не, без + лац. moralis = які датычыць звычаяў)

пазбаўлены маралі, несумяшчальны з прынятымі нормамі паводзін.

амартыза́цыя

(с.-лац. amortisatio = аслабленне)

1) паступовае зношванне машын, абсталявання, збудаванняў і перанясенне іх вартасці на прадукцыю;

2) паступовае пагашэнне доўгу асобай або арганізацыяй перыядычнымі ўзносамі;

3) змякчэнне штуршкоў, удараў пры руху машын, пасадцы самалётаў з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.

ама́тар

(лац. amator)

чалавек, які ў вольны час займаецца чым-н. не для заробку, а па ахвоце, па схільнасці; любіцель (параўн. прафесіянал).

амбі́цыя

(лац. ambitio)

абвостранае самалюбства, празмернае пачуццё асабістай годнасці.

амбулато́рыя

(ням. Ambulatorium, ад лац. ambulatorius = рухомы)

лячэбная ўстанова для прыхадных хворых (гл. таксама паліклініка).

аме́га

(гр. о mega)

апошняя літара грэчаскага алфавіта;

альфа і а. — пачатак і канец, аснова ўсяго.

амікашо́нства

(ад фр. ami = сябра + cochon = свіння)

бесцырымоннасць, панібрацтва, фамільярнасць.

амімі́я

(ад гр. = не, без + mimos = пераймальны)

аслабленне або поўная адсутнасць мімікі ў выніку паражэння нервовай сістэмы.

амнезі́я

(гр. amnesia = бяспамяцтва)

мед. парушэнне памяці, пры якім немагчыма ўзнавіць сфарміраваныя раней паняцці, уяўленні; прагал у прыпамінанні (параўн. парамнезія).

амні́стыя

(гр. amnestia = дараванне)

адмена ці змякчэнне судовага пакарання па рашэнню вярхоўнай улады.