Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амара́льны

(фр. amoral, ад гр. а- = не, без + лац. moralis = які датычыць звычаяў)

пазбаўлены маралі, несумяшчальны з прынятымі нормамі паводзін.

амартыза́цыя

(с.-лац. amortisatio = аслабленне)

1) паступовае зношванне машын, абсталявання, збудаванняў і перанясенне іх вартасці на прадукцыю;

2) паступовае пагашэнне доўгу асобай або арганізацыяй перыядычнымі ўзносамі;

3) змякчэнне штуршкоў, удараў пры руху машын, пасадцы самалётаў з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.

ама́тар

(лац. amator)

чалавек, які ў вольны час займаецца чым-н. не для заробку, а па ахвоце, па схільнасці; любіцель (параўн. прафесіянал).