атаві́зм
(фр. atavisme, ад лац. atavus = продак)
1) з’яўленне ў асобных арганізмаў прымет, уласцівых іх далёкім продкам, напр. развіццё ў чалавека хваставога прыдатка;
2) перан. перажытак наогул, вяртанне да чаго-н. крайне ўстарэлага.
атані́я
(гр. atonia = расслабленасць, вяласць)
аслабленне пругкасці і эластычнасці тканак арганізма, вяласць мускулаў.
аташэ́
(фр. attaché)
спецыяліст-кансультант у якой-н. галіне пры пасольстве (напр. ваенны а., гандлёвы а.).
атле́тыка
(гр. athletike (techne) = спартыўнае (майстэрства))
сістэма спартыўных практыкаванняў, якія развіваюць сілу, спрыт, вынослівасць;
лёгкая а. — бег, хадзьба, скачкі, кіданне кап’я, дыска, штурханне ядра і інш.;
цяжкая а. — бокс, барацьба, падняцце штангі.
атмасфе́ра
(ад гр. atmos = дыханне + sphaire = сфера, шар)
1) газападобная абалонка вакол Зямлі і некаторых іншых планет;
2) перан. настрой і ўзаемаадносіны ў калектыве (напр. таварыская а.);
3) фіз. адзінка вымярэння ціску газаў (напр. ціск у пяць атмасфер).
атракцыён
(фр. attraction)
1) эфектны цыркавы або эстрадны нумар;
2) устройства для забаў у месцах масавых гулянняў (карусель, арэлі і інш.).
атрафі́я
(гр. atrophia = завяданне)
1) страта жыццяздольнасці якога-н. органа, часткі арганізма (напр. а. мышцы);
2) перан. прытупленне, аслабленне якой-н. уласцівасці, якасці, здольнасці (напр. а. сумлення).
атрыбу́т
(лац. attributum = уласцівасць, прыналежнасць)
1) неад’емная, пастаянная прымета, прыналежнасць чаго-н. (напр. атрыбуты ўлады, атрыбуты паляўнічага);
2) філас. неабходная, неад’емная ўласцівасць аб’екта (напр. рух — а. матэрыі).
аты́т
(ад гр. us, otos = вуха)
мед. запаленне слізістай абалонкі вуха.
атэі́зм
(фр. athéisme, ад гр. а- = не + theos = бог)
нявер’е ў існаванне Бога, адмаўленне рэлігіі.