Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ара́кул

(лац. oraculum = прароцтва)

1) жрэц у старажытных грэкаў і рымлян, што прарочыў быццам ад бога, а таксама месца такіх прароцтваў;

2) перан., іран. асоба, чые меркаванні прызнаюцца бясспрэчнай ісцінай.

аранда́тар

(с.-лац. arrendator)

той, хто бярэ што-н. у арэнду.

аранжарэ́я

(фр. orangerie, ад orange = апельсін)

цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання раслін або для несезоннага атрымання пладоў, агародніны і кветак.

ара́тар

(лац. orator)

1) асоба, якая выступае з прамовай;

2) той, хто валодае майстэрствам слова, красамоўствам.

арато́рыя

(іт. oratorio)

буйны музычны твор для хору, салістаў і аркестра, напісаны на драматычны сюжэт.

арбі́та

(лац. orbita = каляіна, дарога)

1) астр. шлях, па якім нябеснае цела ці касмічны апарат рухаецца ў прасторы адносна другога нябеснага цела;

2) перан. сфера дзеяння, пашырэння чаго-н. (напр. а. ўплыву).

арбі́тр

(лац. arbiter)

1) пасрэднік у спрэчках несудовага характару, трацейскі суддзя;

2) суддзя ў некаторых відах спартыўных спаборніцтваў (напр. футбольны а.).

арбітра́ж

(фр. arbitrage)

1) вырашэнне спрэчных пытанняў арбітрамі, трацейскім судом;

2) орган па вырашэнню гаспадарчых спрэчак;

3) камерцыйная дзейнасць, звязаная з выкарыстаннем розніцы цэн аднолькавых біржавых аб’ектаў (каштоўных папер, тавараў) на розных рынках, каб атрымаць прыбытак.

аргана́йзер

(англ. organizer)

блакнот-дзённік для дзелавых і асабістых запісаў.

арганіза́тар

(фр. organisateur)

1) той, хто арганізуе што-н., з’яўляецца ініцыятарам чаго-н.;

2) той, хто мае здольнасці да арганізацыйнай работы.