Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аргана́йзер

(англ. organizer)

блакнот-дзённік для дзелавых і асабістых запісаў.

арганіза́тар

(фр. organisateur)

1) той, хто арганізуе што-н., з’яўляецца ініцыятарам чаго-н.;

2) той, хто мае здольнасці да арганізацыйнай работы.

арганіза́цыя

(фр. organisation, ад с.-лац. organisatio)

1) грамадскае аб’яднанне або дзяржаўная ўстанова (напр. прафсаюзная а., рамонтная а.);

2) будова, склад чаго-н. (напр. унутраная а. прадпрыемства);

3) арганізаванасць (напр. дакладная а. у рабоце).

аргані́зм

(фр. organisme, ад с.-лац. organismus)

1) усякая жывая істота або расліна (напр. жывы а., прасцейшыя арганізмы);

2) сукупнасць фізічных і духоўных уласцівасцей чалавека (напр. моцны а.);

3) перан. тое, што ўяўляе сабой складанае арганізаванае адзінства (напр. дзяржаўны а.).

аргані́чны

(гр. organikos)

1) які належыць да жывёльнага або расліннага свету (напр. а-ая прырода);

2) які ўтварыўся ў выніку разлажэння жывёльных і раслінных арганізмаў (напр. а-ыя рэчывы);

3) абумоўлены самой сутнасцю чаго-н. (напр. а-ае адзінства тэорыі і практыкі);

4) перан. унутрана ўласцівы каму-н. (напр. а-ая патрэбнасць).

аргуме́нт

(лац. argumentum = доказ)

1) факт, які прыводзіцца для пацвярджэння, абгрунтавання чаго-н.; доказ, довад (напр. пераканаўчы а.);

2) мат. незалежная пераменная велічыня, ад змянення якой залежыць змяненне другой велічыні (функцыі 3).

аргумента́цыя

(лац. argumentatio)

1) прывядзенне доказаў, аргументаў (напр. палажэнне патрабуе аргументацыі);

2) сукупнасць аргументаў на карысць чаго-н. (напр. лагічная а.).