Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ас

(фр. as = майстар сваёй справы)

1) лётчык, які валодае лётным і баявым майстэрствам;

2) перан. дасканалы майстар сваёй справы (напр. хакейны ас).

асамбле́я

(фр. assemblée = сход)

агульны сход якой-н. міжнароднай арганізацыі дыпламатычнага, палітычнага або навуковага характару.

асартыме́нт

(фр. assortiment)

падбор розных відаў тавараў у магазіне або вырабаў на вытворчым прадпрыемстве; падбор аднародных прадметаў розных сартоў (напр. багаты а. тканін, а. ручак).

асарці́

(фр. assorti = добра падабраны)

спецыяльна падабраная сумесь чаго-н., пераважна аднароднага (напр. шакаладнае а.).

асацыя́цыя

(с.-лац. associatio = злучэнне)

1) аб’яднанне асоб або ўстаноў, арганізацый аднаго роду дзейнасці (напр. а. медыцынскіх работнікаў, сацыялагічная а.);

2) група, спалучэнне, злучэнне чаго-н. (напр. а. малекул, зорная а.);

3) псіх. сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, калі адно ўяўленне выклікае другое (проціл. дысацыяцыя 2).

асе́мблер

(англ. assembler)

інф. дапаможная праграма 5 для аўтаматычнага пераводу зыходнай праграмы з аўтакода на машынную мову.

асеніза́цыя

(ням. Assänisation, ад фр. assainissement = аздараўленне)

санітарныя мерапрыемствы па ачышчэнню мясцовасці ад нечыстот і адкідаў.

асігнава́ць

(лац. assignare = выдзяляць)

выдзяляць пэўныя грашовыя сродкі на якія-н. расходы.

асіміля́цыя

(лац. assimilatio)

1) біял. утварэнне складаных арганічных рэчываў з больш простых у працэсе жыццядзейнасці раслінных і жывёльных арганізмаў (проціл. дысіміляцыя 1);

2) зліццё аднаго народа з другім у выніку засваення ім чужой мовы і культуры і паступовай страты самабытнасці;

3) лінгв. прыпадабненне гукаў пры вымаўленні (проціл. дысіміляцыя 2).

асістэ́нт

(лац. assistens, -ntis = які прысутнічае, дапамагае)

1) асоба, якая дапамагае спецыялісту пры выкананні асноўнай работы, напр. памочнік урача пры аперацыі, прафесара ў час чытання лекцыі і інш.;

2) асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшай навучальнай установе.