аста́зія
(н.-лац. astasia, ад гр. а- = не + stasis = стаянне)
мед. страта здольнасці стаяць у выніку захворвання нервовай сістэмы (параўн. абазія).
а́стма
(гр. asthma)
прыступы задышкі пры захворванні сэрца або лёгкіх (напр. бранхіяльная а.).
астракі́зм
(гр. ostrakismos)
1) гіст. выгнанне небяспечных для дзяржавы грамадзян у Старажытнай Грэцыі, якое вырашалася шляхам тайнага галасавання чарапкамі, дзе пісаліся імёны выгнаннікаў;
2) перан. выгнанне, ганенне (напр. падвергнуць астракізму).
астрало́гія
(гр. astrologia, ад astron = зорка + logos = вучэнне)
вучэнне аб сувязі зямных падзей з размяшчэннем нябесных свяціл, а таксама аб магчымасці прадказання на аснове такой сувязі чалавечых лёсаў.
астра́льны
(лац. astralis)
1) зорны (напр. а. свет);
2) нематэрыяльны, містычны, які адносіцца да надзорнага свету і адчуваецца толькі экстрасэнсамі.
астрана́ўт
(англ. astronaut, ад гр. astron = зорка + nautes = мараплавец)
тое, што і касманаўт.
астрана́ўтыка
(англ. astronautics, ад гр. astron = зорка + nautike = караблеваджэнне)
тое, што і касманаўтыка.
астрано́м
(лац. astronomus, ад гр. astronomos = звязаны з назіраннямі над зоркамі)
спецыяліст у галіне астраноміі.
астрано́мія
(гр. astronomia, ад astron = зорка + nomos = закон)
навука пра нябесныя целы, пра Сусвет.
астро́лаг
(лац. astrologus, ад гр. astron = зорка + logos = вучэнне)
той, хто займаецца астралогіяй, варожыць па зорках.