Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акадэ́мік

(лац. academicus = акадэмічны)

вучонае званне правадзейнага члена акадэміі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

акадэ́мія

(лац. academia, ад гр. Akademeia = назва філасофскай школы, заснаванай у IV ст. да н. э. Платонам паблізу Афін)

1) вышэйшая навуковая або мастацкая ўстанова (напр. Нацыянальная а. навук Беларусі);

2) назва некаторых вышэйшых навучальных устаноў (напр. Ваенна-медыцынская а.).

ака́зія

(лац. occasio = выпадак, падстава)

1) зручны выпадак для якой-н. справы;

2) непрадбачанае здарэнне.

акамада́цыя

(лац. accomodatio)

прыстасаванне да пэўных умоў, з’яў, абставін (напр. а. вока).

акамнанеме́нт

(фр. accompagnement)

1) музычнае суправаджэнне спеваў, дэкламацыі;

2) перан. падзеі, з’явы, якія ствараюць гукавы фон чаму-н. (напр. драмаць пад а. дажджу).

аквааэро́біка

(англ. aquaaerobics, ад лац. aqua = вада + гр. aer = паветра + bios = жыццё)

аздараўленчая рытмічная гімнастыка, якая выконваецца ў вадзе.

аквала́нг

(англ. aqualung, ад лац. aqua = вада + англ. lung = лёгкія)

апарат для дыхання чалавека пад вадой.

аквана́ўт

(ад лац. aqua = вада + гр. nautes = мараплавец)

даследчык мора, які ў спецыяльным гідракасцюме або ў падводным апараце працуе на глыбінях, недаступных вадалазу.

аква́рыум

(лац. aquarium = вадаём)

штучны вадаём або шкляная пасудзіна з вадой для трымання рыб, водных жывёл і раслін.

аквато́рыя

[лац. aquatorium, ад aqua = вада + (terri)torium = тэрыторыя]

участак воднай паверхні мора, вадасховішча або порта ў пэўных межах.