Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

акцёр

(фр. acteur, ад лац. actor = выканаўца)

артыст, які выконвае ролі ў тэатры і кіно.

акцы́з

(фр. accise, ад лац. accidere = абразаць)

ускосны падатак на тавары шырокага спажывання, які ўключаецца ў іх цану і, такім чынам, перакладаецца на пакупнікоў.

а́кцыя1

(лац. actio = дзеянне)

дзеянне, накіраванае на дасягненне якой-н. мэты (напр. дыпламатычная а., палітычная а.).

а́кцыя2

(фр. action, ад лац. actio = дзеянне)

каштоўная папера, якая сведчыць аб унясенні пэўнага паю ў прадпрыемства і дае права яе ўладальніку на ўдзел у справах і прыбытках гэтага прадпрыемства.

акцыяне́р

(фр. actionnaire, ад лац. actio = дзеянне)

удзельнік прадпрыемства, заснаванага на акцыях2, уладальнік акцый.

акцыяне́рны

(ад фр. actionnaire = акцыянер)

заснаваны на акцыях2 (напр. а-ае таварыства).

акцэ́нт

(лац. accentus)

1) асаблівасці вымаўлення, уласцівыя чалавеку, які гаворыць не на роднай мове;

2) лінгв. націск у слове, а таксама знак націску;

3) перан. падкрэсліванне асобных думак, слоў пры гаворцы (напр. зрабіць а. на чым-н.).

акцэ́пт

(лац. acceptus = прыняты)

1) юр. згода на заключэнне дагавору на прапанаваных умовах;

2) форма безнаяўнага разліку паміж гаспадарчымі арганізацыямі, а таксама згода аплаціць грашовыя дакументы (рахункі, чэкі, вэксалі).

акцэпта́нт

(лац. acceptans, -ntis = які прымае)

асоба, якая прыняла грашовы дакумент (вэксаль, рахунак, чэк) да аплаты.

акцэсі́йны

(ад лац. accessio = далучэнне)

які далучаецца);

а. дагавор — дагавор, падпісваючы які, дзяржава далучаецца да дагавору, заключанага раней паміж іншымі дзяржавамі.