Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аквааэро́біка

(англ. aquaaerobics, ад лац. aqua = вада + гр. aer = паветра + bios = жыццё)

аздараўленчая рытмічная гімнастыка, якая выконваецца ў вадзе.

аквала́нг

(англ. aqualung, ад лац. aqua = вада + англ. lung = лёгкія)

апарат для дыхання чалавека пад вадой.

аквана́ўт

(ад лац. aqua = вада + гр. nautes = мараплавец)

даследчык мора, які ў спецыяльным гідракасцюме або ў падводным апараце працуе на глыбінях, недаступных вадалазу.

аква́рыум

(лац. aquarium = вадаём)

штучны вадаём або шкляная пасудзіна з вадой для трымання рыб, водных жывёл і раслін.

аквато́рыя

[лац. aquatorium, ад aqua = вада + (terri)torium = тэрыторыя]

участак воднай паверхні мора, вадасховішча або порта ў пэўных межах.

акведу́к

(лац. aquaeductus = вадаправод, ад aqua = вада + duco = вяду)

збудаванне ў выглядзе моста для правядзення водаправодных труб цераз глыбокі яр, раку, чыгунку.