Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

афа́зія

(гр. aphasia)

поўная ці частковая страта мовы ў выніку пашкоджання моўных цэнтраў галаўнога мозгу.

афары́зм

(гр. aphorismos)

коратка выказаная глыбокая па зместу думка.

афе́кт

(лац. affectus = душэўнае хваляванне, страсць)

кароткачасовы стан моцнага нервовага ўзрушэння і запальчывасці (адчаю, лютасці, жаху і г. д.), які суправаджаецца рэзкімі рухамі, крыкам, плачам.

афекта́цыя

(лац. affectatio)

штучная ўзрушанасць, перабольшанае і падкрэсленае выражэнне якога-н. пачуцця, настрою (напр. дэкламаваць з афектацыяй).

афе́ра

(фр. affaire = справа)

нядобрасумленнае, махлярскае прадпрымальніцтва з мэтай нажывы; сумніўная здзелка.

афе́рта

(с.-лац. offerta = ахвяра)

прапанова адной асобы другой асобе заключыць здзелку з дакладным пералікам усіх яе ўмоў.

аферы́ст

(фр. affairiste)

чалавек, які займаецца аферамі, нядобрасумленны дзялок.

аферэ́нт

(лац. offerens, -ntis = які ахвяруе)

асоба, якая выступае з афертай.

афілія́цыя

(ад англ. affiliate = далучацца, устанаўліваць сувязь)

псіх. імкненне чалавека быць сярод людзей; павялічваецца ў час небяспекі.

афіцыёзны

(лац. officiosus = паслужлівы)

1) які фармальна не звязаны з урадам, але на справе праводзіць яго погляды (напр. а-ая газета);

2) прасякнуты прапагандай пануючай ідэалогіі (напр. а-ая інфармацыя).