Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

афілія́цыя

(ад англ. affiliate = далучацца, устанаўліваць сувязь)

псіх. імкненне чалавека быць сярод людзей; павялічваецца ў час небяспекі.

афіцыёзны

(лац. officiosus = паслужлівы)

1) які фармальна не звязаны з урадам, але на справе праводзіць яго погляды (напр. а-ая газета);

2) прасякнуты прапагандай пануючай ідэалогіі (напр. а-ая інфармацыя).

афі́ша

(фр. affiche)

аб’ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі, якая вывешваецца на відным месцы.

афішы́раваць

(фр. afficher)

выстаўляць напаказ, падкрэсліваць што-н. сваімі паводзінамі (напр. а. сваю адзіноту).