Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атэі́зм

(фр. athéisme, ад гр. а- = не + theos = бог)

нявер’е ў існаванне Бога, адмаўленне рэлігіі.

атэ́ль, гатэ́ль

(фр. hôtel, ад hôle = госць)

гасцініца (звычайна ў замежных краінах).

атэлье́

(фр. atelier)

1) майстэрня для пашыву адзення, абутку, рамонту бытавой тэхнікі (напр. а. мод, тэлевізійнае а.);

2) майстэрня мастака, скульптара, фатографа.

атэрасклеро́з

(ад гр. athere = кашка + sklerosis = зацвярджэнне)

захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы, пры якім у артэрыях адкладваецца халестэрын і разрастаецца злучальная тканка, што пагаршае забеспячэнне крывёй органаў.

атэста́т

(ням. Attestat, ад лац. attestari = сведчыць)

1) афіцыйны дакумент аб заканчэнні сярэдняй навучальнай установы, аб прысваенні вучонага звання і інш. (напр. а. сталасці, а. прафесара);

2) дакумент на права атрымання ваеннаслужачым грашовага, харчовага і іншага забеспячэння ў час камандзіровак, пераездаў.

атэста́цыя

(лац. attestatio = сведчанне)

1) вызначэнне афіцыйнай камісіяй кваліфікацыі, службовай адпаведнасці работніка пасадзе, якую ён займае, якасці прадукцыі і інш.;

2) водгук, характарыстыка, ацэнка, якая даецца каму-н. або чаму-н.