Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

артадо́кс

(гр. orthodoksos = прававерны)

той, хто прытрымліваецца артадаксальных поглядаў.

артапе́дыя

(ад гр. orthos = прамы, правільны + paideia = выхаванне)

раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем, лячэннем і прафілактыкай стойкіх дэфармацый пазваночніка і канечнасцей.

артро́з

(н.-лац. arthrosis, ад гр. arthron = сустаў)

мед. хранічнае захворванне суставаў, звязанае з парушэннем абмену рэчываў.

артры́т

(фр. arthrite, ад гр. arthron = сустаў)

мед. запаленне суставаў інфекцыйнага паходжання.

арты́кул

(лац. articulus)

1) навуковы або публіцыстычны твор невялікага памеру ў часопісе, зборніку, газеце;

2) раздзел, параграф у афіцыйным дакуменце (напр. а. канстытуцыі);

3) тып вырабу, тавару (напр. а. тканіны).

артыкуля́цыя

(лац. articulatio)

лінгв. работа органаў маўлення (губ, языка, мяккага паднябення, галасавых звязак) пры вымаўленні гукаў.

арты́ст

(фр. artiste, ад лац. ars, artis = мастацтва)

1) прафесійны выканаўца ў галіне сцэнічнага мастацтва, цырка, кіно (акцёр, спявак, музыкант і інш.);

2) перан. вялікі ўмелец, віртуоз у якой-н. справе.

артэ́рыя

(гр. arteria)

1) крывяносны сасуд, які нясе кроў ад сэрца ва ўсе часткі цела (параўн. вена);

2) перан. важны шлях зносін (напр. водныя артэрыі).

арт-дырэ́ктар

(англ. art-director, ад лац. ars, artis = мастацтва + director = кіраўнік)

мастацкі кіраўнік рэкламнага агенцтва.

арт-ро́к

(англ. art rock, ад art = мастацтва + rock = гайдацца)

напрамак рок-музыкі, які спалучае класічныя формы музычных твораў з джазавымі меладычнымі акцэнтамі.