Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арка́да

(фр. arcade)

рад аднолькавых арак, якія складаюць архітэктурнае цэлае.

арке́стр

(фр. orchestre, ад гр. orchestra = пляцоўка перад сцэнай для хору)

1) група музыкантаў, аб’яднаных для сумеснага выканання на розных інструментах музычных твораў, а таксама сукупнасць музычных інструментаў для гэтага;

2) месца ў тэатры перад сцэнай, дзе размяшчаюцца музыканты.

а́рктыка

(гр. arktikos = паўночны)

паўночная палярная вобласць зямнога шара (параўн. Антарктыка).

а́ркуш

(польск. arkusz, ад лац. arcus = дуга)

1) стандартны ліст паперы, кардону, фанеры, бляхі;

2) адзінка вымярэння аб’ёму кнігі, роўная шаснаццаці старонкам друкаванага тэксту.

Армагедо́н

(англ. Armageddon < гр. Armagedon, ад ст.-яўр. har Megiddo = гара Мегідо, дзе, паводле Апакаліпсіса, павінна адбыцца заключная бітва паміж сіламі дабра і зла)

1) усеагульная катастрофа, канец свету;

2) знішчэнне жыцця на Зямлі ў выніку атамнай вайны.

армату́ра

(лац. armatura = узбраенне)

1) сукупнасць прыбораў і прыстасаванняў для якога-н. апарата, машыны;

2) металічная аснова, каркас жалезабетоннага збудавання.

армрэ́стлінг

(англ. arm-wrestling, ад arm = рука + wrestling = барацьба)

від барацьбы, пераадоленне намаганняў рукі партнёра сваёй рукой (з апорай локцямі на стол).

арна́мент

(лац. ornamentum = упрыгожанне)

жывапісны ўзор з рытмічна размешчаных геаметрычных, раслінных і жывёльных элементаў.

арсена́л

(фр. arsenal, ад ар. darassina’ah = майстэрня зброі)

1) склад зброі і ваеннай амуніцыі;

2) перан. вялікі запас якіх-н. сродкаў, магчымасцей (напр. а. ведаў).

артадакса́льны

(ад гр. orthodoksos = прававерны)

які няўхільна прытрымліваецца прынцыпаў пэўнага вучэння, светапогляду; паслядоўны (напр. а-ыя погляды).