Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

істэ́блшімэнт

(англ. establishment, ад establish = засноўваць)

1) прывілеяваныя групы насельніцтва ў ЗША, Англіі і іншых англамоўных краінах, а таксама высокі ўзровень іх прыбыткаў;

2) трывалае, устойлівае становішча ў грамадстве.

істэ́рык

(ад істэрыка)

чалавек, які пакутуе ад істэрыкі, схільны да істэрыкі.

істэ́рыка

(гр. hysterikos)

прыпадак істэрыі.

істэ́рыя істэры́я

(гр. hystera)

1) нервовае захворванне, якое праяўляецца ў прыпадках, павышанай зласлівасці, сутаргавым смеху са слязамі;

2) перан. нервозная ліхаманкавая дзейнасць (напр. ваенная і.).