Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іо́н

(гр. ion = які ідзе)

электрычна зараджаны атам, які ўтвараецца ў выніку страты ці набыцця аднаго ці некалькіх электронаў.

іоналюмінесцэ́нцыя

(ад іон + люмінесцэнцыя)

люмінесцэнцыя, якая ўзбуджаецца пры бамбардзіраванні люмінафора іонамі.

іонатэрапі́я

(ад іон + тэрапія)

лячэнне ўвядзеннем у арганізм іонаў пры аэраіонатэрапіі або пры дапамозе гальванічнага току (іонтафарэз).

іонтафарэ́з

(ад іон + гр. phoreo = нясу)

лячэнне ўвядзеннем у арганізм лекавых рэчываў праз скуру пры дапамозе гальванічнага току, што выклікае перамяшчэнне іонаў.