Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ігуа́на

(ісп. iguana, з індз.)

буйная яшчарка, якая жыве пераважна на дрэвах у трапічнай частцы Паўд. Амерыкі.

ігуанадо́нт

(ад ігуана + -адонт)

буйны раслінаедны дыназаўр падатрада арнітаподаў, які жыў у мелавы перыяд (гл. мезазой).

ігу́мен

(гр. hegoumenos = вядучы, кіраўнік)

настаяцель праваслаўнага мужчынскага манастыра.

ігу́мення

(гр. hegoumeni)

настаяцельніца праваслаўнага жаночага манастыра.