Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іаназо́нд

(ад іон + зонд)

радыётэхнічнае ўстройства для вызначэння вышынь, дзе адбіваюцца ад іанасферы радыёхвалі на пэўных частотах або ў дыяпазонах частот.

іанасфе́ра

(ад іон + сфера)

верхні слой атмасферы (ад 80 да 500 км), які ўтрымлівае ў сабе іоны і свабодныя электроны.

іанафо́н

(ад іон + -фон)

генератар ультрагукавых ваганняў.

іанізава́ць

(ад іон)

выклікаць іанізацыю, насычаць іонамі (напр. і. газ).

іаніза́тар

(ад іанізаваць)

1) тое, што выклікае іанізацыю (рэнтгенаўскія прамяні, гама-прамяні і інш.);

2) прыбор для іанізацыі (напр. паветра ў памяшканні).

іаніза́цыя

(ад іанізаваць)

утварэнне іонаў (напр. і. паветра).

іані́ты

(ад іон)

рэчывы, здольныя выклікаць абмен іонамі, уплываць на абмен іонаў; іонаабменнікі.

іані́чны

(гр. ionikos);

і. ордэр — архітэктурны ордэр, які склаўся ў іанічных абласцях Стараж. Грэцыі; вызначаецца наяўнасцю базы, валюты на капітэлі і антаблементам без метопаў і трыгліфаў (параўн. дарычны, карынфскі).

іано́л

(ад іон + -ол)

арганічнае злучэнне, парашок жоўтага колеру, які выкарыстоўваецца як антыакісляльнік пры вырабе харчовых прадуктаў, каўчуку і інш.