Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эўро́цыум

(н.-лац. eurotium)

сумчаты грыб сям. эўроцыевых, які развіваецца на раслінных і цукрыстых субстратах, пластмасе, цэлафане, гуме, паразітуе на жывёлах і чалавеку.

эўры-

(ад гр. eurys = шырокі)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «шырокі», «вялізны», «разнастайны».

эўрыба́тны

(ад эўры- + гр. bathos = глыбіня)

рознаглыбінны;

э-ыя жывёлы — вадзяныя жывёлы, якія жывуць на розных глыбінях (параўн. стэнабатны).

эўрыбіёнтны

(ад эўрыбіёнты);

э-ыя арганізмы — тое, што і эўрыбіёнты.

эўрыбіёнты

(ад эўры- + біёнты)

жывёлы, расліны, якія могуць жыць у розных умовах навакольнага асяроддзя (напр. буры мядзведзь жыве ва ўмовах халоднага і цёплага клімату, у сухіх і вільготных раёнах); параўн. стэнабіёнты.

эўрыгалі́нны

(ад эўры- + гр. hals = соль);

э-ыя арганізмы — марскія арганізмы, якія могуць жыць ва ўмовах значных ваганняў салёнасці вады (параўн. стэнагалінны).

эўрыгіграбіёнтны

(ад эўры- + гр. hydros = вільготны + біёнты);

э-ыя жывёлы — жывёлы, здольныя выносіць шырокія ваганні вільготнасці паветра.

э́ўрыка

(гр. heureka = я знайшоў; паводле падання, так усклікнуў Архімед, калі адкрыў названы яго імем закон)

вокліч радасці пры якім-н. адкрыцці, рашэнні складанай задачы, пры якой-н. новай думцы.

эўры́нхіум

(н.-лац. eurhynchium)

лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які расце на глебе ў лясах.

эўрыптэры́ды

(н.-лац. eurypterida)

група вымерлых водных членістаногіх класа мерастомавых, якія жылі ў ардовіку — пермі (гл. палеазой).