Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эўкако́неіс

(н.-лац. eucocconeis)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. ахнантавых, якая пашырана пераважна ў прэсных водах.

эўкалі́пт

(н.-лац. eucalyptus, ад гр. eu = добра + kalyptos = пакрыты)

вечназялёнае дрэва сям. міртавых, пашыранае ў тропіках і субтропіках; хутка расце і дасягае вялікіх памераў; змяшчае эфірныя алеі, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне, парфумерыі і тэхніцы.

эўка́псіс

(н.-лац. eucapsis)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. глеякапсавых, якая пашырана ў планктоне непраточных вадаёмаў і на тарфяных балотах.

эўкарыёты

(ад гр. eu = добра + karyon = ядро)

арганізмы, якія ўтрымліваюць у сваіх клетках марфалагічна аформленае ядро (адна- і мнагаклетачныя раслінныя і жывёльныя арганізмы і грыбы); параўн. пракарыёты.

эўкла́з

(ад гр. eu = добра + klasis = ломка, расколванне)

рэдкі каштоўны камень сіняга колеру, якія напамінае аквамарын.

эўко́мія

(н.-лац. eucommia, ад гр. eu = добра + kommi = камедзь)

лістападнае дрэва сям. эўкоміевых, пашыранае ў горных раёнах Зах. і Цэнтр. Кітая, Закаўказзі, Сярэд. Азіі; дае гутаперчу і лекавы прэпарат ад гіпертаніі.

эўксерафі́ты

(ад гр. eu = добра + ксерафіты)

расліны засушлівых месцапрабыванняў.