Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эстака́да1

(фр. estacade)

надземнае збудаванне маставога тыпу ў месцы перасячэння шляхоў для пропуску транспарту, пешаходаў, пракладвання інжынерных камунікацый і інш.

эстака́да2

(фр. estocade, ад estoc = шпага)

прамы перпендыкулярны ўдар рапірай, шпагай, эспадронам пры фехтаванні.

эста́мп

(фр. estampe)

адбітак з гравюры, зроблены мастаком або майстрам-гравёрам.

эста́нсія

(ісп. estancia)

буйны маёнтак, звычайна жывёлагадоўчы, у Аргенціне, Чылі.

эстафе́та

(фр. estafette, ад іт. stafetta, ад staffa = стрэмя)

1) уст. тэрміновая пошта, данясенне, адпраўленыя конным пасланцом;

2) спаборніцтва спартыўных каманд па бегу ці плаванню са зменай удзельнікаў на дыстанцыі і перадачай умоўнага прадмета;

3) умоўны прадмет, які перадаецца пры такіх спаборніцтвах;

4) перан. жыццёвыя традыцыі (э. пакаленняў).

эсто́мп

(фр. estompe)

1) растушоўка са згорнутага ў выглядзе цыгары кавалка скуры або паперы;

2) малюнак, зроблены пры дапамозе такой растушоўкі.

эстраге́ны

(ад эструс + -ген)

1) жаночыя палавыя гармоны (эстрадыёл, эстрыёл, эстрон), якія выпрацоўваюцца фалікуламі яечнікаў, плацэнтай, часткова карой наднырачнікаў і семеннікамі;

2) арганічныя злучэнні, якія выяўляюць біялагічнае дзеянне жаночага гармону;

3) прэпараты, у склад якіх уваходзяць жаночыя палавыя гармоны або іх хімічныя аналагі.

эстраго́н

(фр. estragon)

травяністая расліна роду палыноў з суцэльным лісцем і жоўтымі кветкавымі кошыкамі, пашыраная ў дзікім стане ў Еўразіі; вырошчваецца ў садах і агародах як вострапрыпраўная і лекавая; тархун.

эстра́да

(фр. estrade, ад ісп. estrado = памост)

1) пляцоўка для канцэртных выступленняў (адкрытая э.);

2) від мастацтва, які ўключае малыя формы драматургіі, вакальнага мастацтва, музыкі, харэаграфіі і г.д.

эстрадыёл

[ад эструс + гр. dia = праз + (алкаг)оль]

асноўны жаночы палавы гармон пазваночных жывёл і чалавека з групы эстрагенаў, які выпрацоўваецца ў яечніках, плацэнце, семенніках; выклікае развіццё другасных жаночых палавых прымет.