Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эска́дра

(фр. escadre)

буйное злучэнне ваенных караблёў або самалётаў.

эскадро́н

(фр. escadron)

падраздзяленне кавалерыйскага палка, якое адпавядае пяхотнай роце.

эскадры́лля

(фр. escadrille)

падраздзяленне ваеннай авіяцыі, якое складаецца з некалькіх звенняў самалётаў і ўваходзіць у склад авіяцыйнага палка.

эскала́да

(фр. escalade)

уст. авалоданне сцяной крэпасці пры дапамозе штурмавых лесвіц.

эскала́тар

(англ. escalator, ад лац. scala = лесвіца)

прыстасаванне ў выглядзе рухомай лесвіцы для пад’ёму і спуску людзей на розныя ўзроўні (напр. э. метрапалітэна).

эскала́цыя

(англ. escalation)

пашырэнне, нарошчванне, павелічэнне чаго-н. (напр э. вайны).

эскало́п

(фр. escalope)

падсмажаны кавалак мяккага нятлустага мяса (звычайна свініны) прадаўгаватай формы.

эскаматава́ць

(фр. escamoter)

уст. непрыкметна, спрытна прысвойваць або падмяняць што-н.

эскапа́да

(фр. escapade)

1) учынак, паводзіны, якія пярэчаць агульнапрынятым нормам;

2) паездка са здарэннямі.

эскапі́зм

(ад англ. escape = бегчы, ратавацца)

імкненне асобы адысці ад рэальнага жыцця ў свет ілюзій, фантазій.