Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эды́кт

(лац. edictum)

1) праграма дзейнасці старажытнарымскіх магістратаў, якая аб’яўлялася імі пры ўступленні на пасаду;

2) асобай важнасці ўказ, пастанова вярхоўнай улады ў розных дзяржавах.

эды́кула

(лац. aedicula, ад aedes = пакой)

архіт. невялікі дэкаратыўны будынак або дэталь яго ў выглядзе дзвюх калон, якія падтрымліваюць франтон.

эды́л

(лац. aedilis)

1) службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая ажыццяўляла нагляд за будаўніцтвам і ўтрыманнем храмаў, дарог, рынкаў і інш.;

2) перан. важная службовая асоба.

эдыфіка́тары

(лац. aedificator = будаўнік)

асноўныя расліны, якія вызначаюць будову і відавы склад расліннага згрупавання.

эды́цыя

(лац. editio = выданне)

навуковае выданне помнікаў пісьменнасці, твораў класікаў літаратуры, фальклору і інш.