Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фія́кр

(фр. fiacre)

наёмны лёгкі экіпаж, які выкарыстоўваўся ў гарадах Зах. Еўропы.

фія́л

(гр. phiale)

1) шырокая неглыбокая чаша з тонкімі сценкамі і злёгку загнутымі ўнутр берагамі, якая ўжывалася старажытнымі грэкамі для бытавых і культавых патрэб;

2) невялікая вежа, увянчаная востраканцовай пірамідай.

фіяле́тавы

(ням. violett < фр. violet, ад лац. viola = фіялка)

сіні з чырванаватым адценнем, колеру фіялкі.

фіяле́я

(н.-лац. phialea)

сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які развіваецца на рэштках травяністых раслін, на ігліцы, шышках, грыбах (сыраежках).

фія́лка

(ст.-польск. fijałka, ад лац. viola)

травяністая расліна сям. фіялкавых з фіялетавымі кветкамі, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах; лекавая і дэкаратыўная.

фіярыту́ра

(іт. fioritura = літар. цвіценне)

1) арнаментальны пасаж, які ўпрыгожвае мелодыю;

2) перан. што-н. дабаўленае, прыдадзенае для ўпрыгожання, ажыўлення чаго-н.

фія́ска

(іт. fiasco)

поўны правал, няўдача.