Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-філ

(ад гр. philos = сябра, прыхільнік)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «аматар», «прыхільнік».

фі́ла

(гр. phyle = племя)

племя ў Стараж. Грэцыі, якое складалася з трох фратрый, пазней тэрытарыяльная адзінка.

філагене́з

(гр. phyle = племя + -генез)

працэс развіцця арганічнага свету або асобных яго формаў з моманту ўзнікнення жыцця.

філагене́тыка

(гр. phyle = племя + генетыка)

навука, якая вывучае заканамернасці развіцця жывёльнага і расліннага свету.

філагені́я

(гр. phyle = племя + -генія)

тое, што і філагенез.

філадро́мус

(н.-лац. philodromus)

павук сям. бакаходаў, які жыве на нізкіх раслінах і кустах, ствалах дрэў, адкрытых месцах.

філадэ́ндран

(н.-лац. philodendron, ад гр. phyllon = ліст + dendron = дрэва)

вечназялёная дрэвападобная або травяністая расліна сям. ароідных з лазячымі сцёбламі і буйным перыстым лісцем, пашыраная ў трапічных лясах Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўная.

філака́ктус

(ад гр. phyllon = ліст + кактус)

гібрыдная форма, атрыманая ад скрыжоўвання эпіфілума з буйнакветкавымі цэрэусамі і пашыраная ў тропіках Цэнтр. і Паўд. Амерыкі; дае ядомыя плады.

філакарты́ст

(ад філакартыя)

чалавек, які займаецца філакартыяй.

філакарты́я

(ад гр. philos = сябар + chartes + аркуш паперы)

калекцыяніраванне ілюстраваных паштовак.