Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэабрамі́н

(ад лац. thea = чай + бром)

алкалоід, які змяшчаецца ў чаі, зернях какавы і выкарыстоўваецца як сасударасшыральны і мачагонны сродак.

тэабро́ма

(н.-лац. theobroma)

вечназялёнае дрэва сям. стэркуліевых, пашыранае ў трапічнай Амерыцы, у пладах якога змяшчаецца шматлікае насенне; адзін з відаў — какава.

тэаго́нія

(гр. theogonia, ад theos = бог + gone = паходжанне)

сукупнасць міфаў аб паходжанні багоў.

тэадалі́т

(ням. Theodolit, фр. theodolite, ад. гр. theaomai = разглядаю + dolichos = доўгі)

геадэзічны інструмент для вымярэння на мясцовасці гарызантальных і вертыкальных вуглоў.

тэадыцэ́я

(фр. théodicée, ад гр. theos = бог + dike = справядлівасць)

агульнае абазначэнне рэлігійна-філасофскіх дактрын, якія імкнуцца ўзгадніць ідэю добрага і ўсемагутнага бога з наяўнасцю зла на зямлі, апраўдаць бога як тварца і правіцеля свету насуперак існаванню цёмных бакоў быцця.

тэакра́тыя

(гр. theokratia, ад theos = бог + kratos = сіла, улада)

форма дзяржаўнага кіравання, калі палітычная ўлада ў краіне належыць духавенству.

тэало́гія

(гр. theologia, ад theos = бог + logos = вучэнне)

багаслоўе, рэлігійнае вучэнне, якое імкнецца абгрунтаваць рэлігійныя догмы і вераванні.

тэарэ́ма

(гр. theorema)

навуковае палажэнне, ісціннасць, якая ўстанаўліваецца доказам.

тэарэтызава́ць

(ад тэорыя)

1) займацца тэарэтычнымі пытаннямі, ствараць тэорыю 2;

2) абстрактна разважаць на тэарэтычныя тэмы без карысці для справы.

тэарэ́тык

(гр. theoretikos = які даследуе, аглядае)

той, хто распрацоўвае тэарэтычныя пытанні ў якой-н. галіне ведаў.