Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэсіту́ра

(іт. tessitura, ад tessere = ткаць)

вышыннае становішча гуку ў музычным творы адносна дыяпазону пеўчага голасу або інструмента, для якіх твор напісаны.

тэ́сла

[харв. W. Tesla = прозвішча харв. фізіка і вынаходцы (1856—1943)]

адзінка магнітнай індукцыі ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ).

тэсла́мер

(ад тэсла + -метр)

прыбор для вымярэння індукцыі або напружанасці магнітнага поля ў немагнітных асяроддзях.

тэст

(англ. test = выпрабаванне, даследаванне)

1) спецыяльнае заданне для выяўлення здольнасцей, схільнасцей, валявых якасцей чалавека;

2) апытальнік для сацыялагічнага абследавання.

тэстастэро́н

(ад лац. testis = мужчынскае яечка + гр. stereos = цвёрды)

гармон мужчынскіх палавых залоз, які абумоўлівае фарміраванне палавых органаў і другасных палавых прымет.

тэстудыні́ды

(ад лац. testudo, -dims = чарапаха)

сямейства паўзуноў атрада чарапах; пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ўмераных зонах усіх кантынентаў, акрамя Аўстраліі; наземныя чарапахі.

тэстыкуля́рны

(ад лац. testis, -iculus = мужчынскае яечка)

мед. які адносіцца да яечка; семянны семенны.

тэсты́т

(ад лац. testis = мужчынскае яечка)

тое, што і архіт.

тэ́сцер

(англ. tester, ад test = выпрабоўваць, даследаваць)

універсальны вымяральны прыбор, пры дапамозе якога можна вызначыць розныя электрычныя велічыні (напр. актыўнае супраціўленне, сілу электрычнага току або напружанне ў электрычных ланцугах), праверыць радыёлакацыйную станцыю і іншую высокачастотную апаратуру.

тэсці́раваць

(лац. testari = сведчыць)

вызначаць разумовыя здольнасці, схільнасці, валявыя якасці чалавека і іншыя бакі яго асобы пры дапамозе тэстаў.