Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрако́та

(іт. terra cotta = літар. абпаленая зямля)

жоўтая або чырвоная абпаленая гліна і непаліваныя вырабы з яе; разнавіднасць керамікі.

тэрама́ры

(іт. terra amara = горкая зямля)

умацаваныя пасяленні бронзавага веку ў Паўн. Італіі, якія будаваліся на палях.

тэраміцы́н

(англ. terramycin, ад лац. terra = зямля + гр. mykes = грыб)

лекавы сродак з групы антыбіётыкаў, які ўжываецца пры запаленні лёгкіх, бруцэлёзе, ганарэі і пры хваробах вачэй.

тэрамо́рфы

(ад гр. ther = звер + -морфы)

падклас вымерлых паўзуноў, рэшткі якіх сустракаюцца ў адкладах палеазою і мезазою; зверападобныя.

тэрапе́ўт

(гр. therapeutes)

урач, спецыяліст па ўнутраных хваробах (тэрапіі 1).

тэрапе́ўтыка

(гр. therapeutikos = лячэбны)

тое, што і тэрапія.

тэрапі́я

(гр. therapeia)

1) раздзел медыцыны, які вывучае ўнутраныя хваробы і займаецца лячэннем іх лекавымі сродкамі і іншымі нехірургічнымі спосабамі;

2) лячэнне хворага (у адносінах да разнастайных метадаў, напр. гарманальная т.).

тэрапсі́ды

(н.-лац. therapsida)

атрад вымерлых паўзуноў падкласа сінапсідаў (напр. дынацэфалы, дыцынадонты), якія жылі ў мезазоі.

тэрарызава́ць

(фр. terroriser, ад лац. terror = страх)

страшыць тэрорам, расправай, забойствам.

тэрары́зм

(фр. terrorisme, ад лац. terror = страх)

палітыка і тактыка тэрору.