Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлабла́сты

(ад гр. telos = канец + -бласты)

зародкавыя клеткі, з якіх фарміруецца мезадэрма ў першаснаротых.

тэладо́нты

(н.-лац. thelodonti)

падклас вымерлых агнатаў класа парнаноздравых; жылі ў ардовікудэвоне.

тэлазіёзы

(ад тэлазііды)

глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца тэлазіідамі.

тэлазіі́ды

(н.-лац. thelaziidae)

сямейства гельмінтаў класа нематодаў паразітуюць у арбітальнай поласці і вывадных пратоках слёзных залоз птушак, буйной рагатай жывёлы, зуброў.

тэламарфо́з

(ад гр. telos = канец + -марфоз)

напрамак эвалюцыі арганізмаў у бок вузкай спецыялізацыі.

тэламе́ра

(ад гр. telos = канец + meros = частка)

канцавы ўчастак храмасомы.

тэла́нтрап

(ад гр. telos = мэта + -антрап)

старажытны выкапнёвы чалавек, рэшткі якога знойдзены ў Паўд. Афрыцы разам з парантрапам.

тэлантэ́ра

(н.-лац. telanthera)

тое, што і альтэрнантэра.

тэлара́нея

(н.-лац. telaranea)

пячоначны мох сям. лепідозіевых, які трапляецца на сфагнавых балотах.

тэла́рьп

(іт. telari, ад tela = палатно)

прыстасаванні для змены дэкарацый у заходнееўрапейскім тэатры 16—17 ст.