Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

та́ра

(іт. tara, ад ар. tarha = вылічэнне)

1) матэрыял для ўпакоўкі і транспартавання прамысловых тавараў і сельскагаспадарчых прадуктаў (бочкі, мяшкі, скрынкі і інш.);

2) вага ўпакоўкі тавару, а таксама сродкаў перавозкі (напр. таварнага вагона).

та́рагата

(венг. tàrogató)

1) венгерскі духавы музычны інструмент тыпу габоя з падвойнай трысцінкай (прыстасаваннем для гуказдабывання), роднасны зурне;

2) венгерскі духавы музычны інструмент тыпу сучаснага кларнета, але з канічным каналам ствала; выйшаў з ужытку.

таракака́ўстыка

(ад гр. thoraks, -akos = грудзі + каўстыка)

аперацыя перапальвання зрашчэнняў паміж лёгкімі і грудной сценкай у хворых на туберкулёз.

тарака́льны

(ад гр. thoraks, -akos = грудзі)

мед. які адносіцца да грудной поласці, грудны (напр. т-ыя адтуліны).

тарака́н

(тат. tarakan)

насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі з доўгімі вусамі, некаторыя віды якога водзяцца ў жыллі чалавека.

таракапла́стыка

(ад гр. thoraks, -akos = грудзі + пластыка)

аперацыя выразання некалькіх рабрын з мэтай змены аб’ёму грудной клеткі.

таракаскапі́я

(ад гр. thoraks, -akos = грудзі + -скапія)

даследаванне плеўральнай поласці пры дапамозе таракаскопа.

таракаско́п

(ад гр. thoraks, -akos = грудзі + -скоп)

мед. інструмент з аптычнай і асвятляльнай сістэмамі для даследавання плеўральнай поласці.

таракатамі́я

(ад гр. thoraks, -akos = грудзі + -тамія)

хірургічная аперацыя, ускрыццё плеўральнай поласці праз грудную сценку.

тара́н

(польск. taran, ад іт. taranto)

1) прылада ў выглядзе бервяна з металічным наканечнікам, якой у старажытнасці разбівалі крапасныя сцены;

2) прамы ўдар, які робіць прабоіну;

3) від атакі, нанясенне ўдару носам карабля, вінтом самалёта, пярэдняй часткай танка па варожай машыне ў час бою.