Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тамбу́р, танбу́р

(ар. tāmbūr, ад перс. täbīr = барабан)

усходні струнны шчыпковы музычны інструмент тыпу лютні з корпусам грушападобнай формы і трыма струнамі.

тана́гра1

(тупі-гуарані tangara)

пеўчая птушка атрада вераб’інападобных з чырвоным апярэннем, якая жыве ў лясах Амерыкі.

тана́гра2

(гр. Tanagra = назва горада ў Стараж. Грэцыі)

адна са старажытнагрэчаскіх тэракотавых статуэтак, знойдзеных пры раскопках некропаля горада Танагры і іншых антычных гарадоў.

танагра́фія

(ад гр. tonos = напружанне + -графія)

спосаб вымярэння ў дынаміцы і графічным запісе велічыні ўнутрывочнага ціску пры дапамозе электроннага танографа.

тана́да

(ісп. tonada = песня, напеў)

агульная назва народных песень у Іспаніі і краінах Лац. Амерыкі.

танады́лья

(ісп. tonadilla = літар. песенька)

іспанская музычная камедыя 18 — пач. 19 ст.

тана́ж

(фр. tonnage)

1) водазмяшчэнне судна або грузапад’ёмнасць транспарту ў тонах;

2) вага якой-н. прадукцыі, выражаная ў тонах.

танаіда́цэі

(н.-лац. tanaidacea)

атрад вышэйшых ракаў, які ў сусветнай фауне налічвае звыш 500 відаў; пашыраны пераважна ў морах.

танака́рд

(ад гр. tonos = напружанне + kardia = сэрца)

тое, што і кардыямін.

тана́льнасць

(ад танальны)

1) дакладнае размяшчэнне гукаў ладу па вышыні ў музычнай сістэме;

2) асноўны, пераважаючы колер, тон, які аб’ядноўвае асобныя колеры ў карціне;

3) перан. асноўная эмацыянальная настроенасць літаратурнага твора.