Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тапагра́фія

(гр. topographia, ад topos = месца + grapho = пішу)

1) раздзел геадэзіі, які займаецца вымярэннем паверхні зямлі і перадачай яе на планах і картах;

2) паверхня якой-н. мясцовасці і ўзаемнае размяшчэнне асобных яе частак, пунктаў.

тапа́з

(фр. topaze, ад гр. topazos)

мінерал класа сілікатаў, асобныя бліскучыя рознакаляровыя крышталі якога выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні.

тапало́гія

(ад гр. topos = месца + -логія)

раздзел матэматыкі, які вывучае якасныя ўласцівасці геаметрычных фігур, што не залежаць ад іх памераў і прамалінейнасці.

тапані́міка

(ад гр. topos = месца + onyma = імя)

раздзел анамастыкі, які вывучае геаграфічныя назвы (назвы населеных пунктаў, рэк, азёр, гор, нізін і г.д.).

тапані́мія

(ад гр. topos = месца + onyma = імя)

сукупнасць геаграфічных назваў (назваў населеных пунктаў, рэк, азёр, гор, нізін і г.д.) якой-н. мясцовасці.

тапаско́п

(ад гр. topos = месца + -скоп)

прыбор для прасторавага даследавання біялагічных патэнцыялаў мозгу.

тапе́зія

(н.-лац. tapesia)

сумчаты грыб сям. дэрматэцыевых, які развіваецца на гнілых пнях, ствалах, галінках дрэў.

тапена́нт

(гал. toppenant)

мар. снасць для падтрымлівання і паднімання гарызантальных і нахіленых рангоўтных дрэў (рэй, гікаў, гафеляў, стрэл і інш.).

тапе́тум

(н.-лац. tapetum, ад гр. tapes = дыван, пакрывала)

унутраны, высцілальны слой клетак у спарангіях і пыльніках.

тапёр

(фр. tapeur, ад taper = стукаць)

музыкант, які іграў за грошы на танцавальных вечарах, а таксама піяніст, які суправаджаў сваёй ігрой дэманстрацыю нямых кінафільмаў.