Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

сон​1

(лац. sonus = гук)

адзінка шкалы гучнасці гуку, якая адпавядае гучнасці 40 фон пры частаце гуку 1000 герц.

сон​2

(ісп. son)

кубінская песня, блізкая да іспанскага раманса, якая выкарыстоўвае рытмы негрыцянскай музыкі.

сонг

(англ. song)

надзённая сатырычная песенька, якая выкарыстоўваецца ў сучасных нямецкіх, амерыканскіх і англійскіх камічных операх, аглядах, музычных прадстаўленнях.