Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

васа́л

(с.-лац. vassallus, ад лац. vassus = слуга)

1) феадал у сярэдневяковай Зах. Еўропе, які залежаў ад больш буйнога феадала — сеньёра або сюзерэна;

2) перан. падпарадкаваная, залежная дзяржава ці асоба.

васалітэ́т

(фр. vassalité, ад лац. vassus = слуга)

сістэма асабістай залежнасці адных феадалаў (васалаў) ад іншых (сеньёраў або сюзерэнаў) у сярэдневяковай Зах. Еўропе.

васіле́ўс

(гр. basileus)

1) правадыр племені ў Стараж. Грэцыі;

2) тытул імператара ў Візантыі.

васілі́ск

(гр. basiliskos)

1) казачнае страшыдла з галавой пеўня, тулавам жабы, хвастом змяі і каронай на галаве, ад позірку якога гіне ўсё жывое;

2) яшчарка з грэбенем на спіне, якая жыве ў трапічнай Амерыцы.

васкулі́т

(ад лац. vasculum = сасуд)

мед. запаленне сценак дробных крывяносных сасудаў.

ва́спан

(польск. waćpan)

даўнейшая форма ветлівага звароту; ваша міласць.