Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ванадатаме́трыя

(ад ванадаты + -метрыя)

метад колькаснага аналізу, пры якім асноўным рэагентам з’яўляецца цітраваны раствор ванадату амонію.

ванада́ты

(ад ванадый)

група мінералаў, солі ванадыевых кіслот (ванадыніт, карнатыт і інш.); з’яўляюцца сыравінай для атрымання ванадыю.

вана́дый

(н.-лац. vanadium, ад ст.-сканд. Vanadis = імя старажытнаскандынаўскай багіні прыгажосці)

хімічны элемент, тугаплаўкі метал светла-шэрага колеру.

ванадыні́т

(ад ванадый)

мінерал класа ванадатаў жоўтага, чырвонага або бурага колеру; руда ванадыю.

вандалі́зм

(фр. vandalisme, ад лац. Vandali = старажытнагерманскія плямёны, якія ў 455 г. разрабавалі Рым)

няшчаднае разбурэнне, знішчэнне помнікаў культуры, мастацтва.

ванда́лы

(лац. Vandah = старажытнагерманскія плямёны, якія ў 455 г. разрабавалі Рым)

разбуральнікі культурна-гістарычных помнікаў, матэрыяльных каштоўнасцей.

вандрава́ць

(польск. wędrować, ад с.-в.-ням. wandem)

1) весці неаселы спосаб жыцця, пераязджаць з месца на месца; качаваць (пра плямёны, народы);

2) доўга хадзіць, ездзіць дзе-н.; блукаць, падарожнічаць;

3) пераходзіць ад аднаго ўладальніка да другога на працягу доўгага часу (аб прадметах).

ва́ндрут

(ням. Wandrute)

дэталь мацавання ў шахце ў выглядзе доўгага бруса, размешчанага ўздоўж вырабаткі.

вандэм’е́р

(фр. vendémiaire, ад лац. vindemia = збор вінаграду)

першы месяц (з 22—23 верасня да 21—22 кастрычніка) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.

вандэ́я

(фр. Vendée = назва дэпартамента ў заходняй Францыі, які ў час Французскай рэвалюцыі 1789—1799 гг. быў цэнтрам контррэвалюцыі)

сімвал контррэвалюцыі.