Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ва́за

(фр. vase, ад лац. vas = пасудзіна)

пасудзіна з рознага матэрыялу (керамічная, шкляная, металічная) і рознай формы для кветак, садавіны, цукерак або проста дэкаратыўнага прызначэння.

вазадылята́тары

(ад лац. vas = сасуд + dilatare = расшыраць)

сасударасшыральныя нервовыя валокны (параўн. вазаканстрыктары).

вазаканстры́ктары

(ад лац. vas = сасуд + constrictio = сцягванне)

сасудазвужальныя нервовыя валокны (параўн. вазадылятатары).

вазамато́ры

(ад лац. vas = сасуд + motor = які прыводзіць у рух)

сасударухальныя нервовыя валокны (вазадылятатары і вазаканстрыктары), якія перадаюць нервовыя імпульсы ад цэнтральнай нервовай сістэмы да мускулатуры крывяносных сасудаў.

вазапрэсі́н

(ад лац. vas = сасуд + pressare = ціснуць)

1) гармон задняй часткі гіпофіза, які выклікае звужэнне крывяносных сасудаў, павышэнне крывянога ціску, памяншае выдзяленне мачы ныркамі;

2) прэпарат гэтага гармону.

вазелі́н

[фр. vaseline, ад ням. Was(ser) = вада + гр. elaion = аліўкавы алей]

аднародная сумесь цяжкага нафтавага масла і цвёрдых вуглевадародаў (парафіну, цэрэзіну, петралатуму), мазепадобная белая маса; выкарыстоўваецца ў медыцыне (аснова мазяў), электратэхніцы і інш.

вазо́н

(польск. wazon < іт. vaso, ад лац. vas = пасудзіна)

1) дэкаратыўная пакаёвая расліна;

2) пасудзіна разам з дэкаратыўнай пакаёвай раслінай.